Экстрэмальная змена клімата, няроўнасць, войны, расізм, бедната, голад, вычарпанне прыродных рэсурсаў, забруджванне навакольнага асяроддзя, праблемы энэргетычнай бяспекі, ўзрост аўтарытарных тэндэнцый, крызіс дэмакратыі і дэмаграфічны крызіс – ўсе гэтыя праблемы стаяць перад чалавецтвам, не зважаючы ўвагі на дзяржаўныя межы.
Зараз няма краіны, якая пераадолела ўсе гэтыя праблемы аднаасобна, ці якая аказался б ў баку ад іх і не адчувала бы іх ўплыў – гэта проста немагчыма.
Але мы бачым, што гэтыя праблемы можна пераадолець прынцыпова, а больш справядлівы свет магчымы. Гэта будзе краіна, ў якой ўсе рашэнні прымаюцца зыходзячы з экалагічнай мудрасці і пабудаваная на прынцыпах верхавенства права, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі, празрыстасці і ўзаемадзеяння з грамадствам, сяброўства з навакольным асяроддзем, кліматычнай нейтральнасці і адаптацыі, міжнародным супрацоўніцтвам, ўстойлівасці і цыркулярнасці. Мы ўпэўнены ў магчымасці пабудаваць Зяленую Беларусь, як частку агульнага свету, заснаванага на гэтых прынцыпах.

Якімі прынцыпамі мы кіруемся
Экалагічная мудрасць
Дзейнічаць з павагай да прыроды і прымаць рашэнні, якія садзейнічаюць доўгатэрміновай устойлівасці планеты, захаванню біяразнастайнасці і цэласнасці экасістэм, дабрабыту будучых пакаленняў.
Устойлівасць
Імкнуцца да максімальнай энерга- і рэсурсаэфектыўнасці, эканомікі замкнёнага цыклу, кліматычна нейтральных гарадоў і вытворчасцей, адаптавацца да змены клімату, выкарыстоўваць “зялёныя” тэхналогіі.
Сацыяльная справядлівасць
Пераходзіць да больш устойлівай і экалагічна адказнай эканомікі такім чынам, каб улічваць і абараняць інтарэсы ўсіх чальцоў грамадства, асабліва тых, што могуць быць найбольш уразлівымі перад зменамі.
Справядліва падыходзіць да выкарыстання і размеркавання грамадскіх і прыродных рэсурсаў.
Дэмакратыя
Забяспечваць верхавенства права, максімальны ўдзел у прыняцці рашэнняў тых, каго яны закранаюць, празрыстасць і падкантрольнасць улады.
Міжнароднае супрацоўніцтва
Прытрымлівацца прынцыпу “думаць глабальна, дзейнічаць лакальна”, разглядаць Беларусь як частку рэгіянальных і сусветных працэсаў, развіваць добрасуседства і міжнароднае ўзаемадзеянне для дасягнення агульных мэт.





















