Фінансавая сістэма (уключаючы падатковую сістэму) будзе пабудавана такім чынам, каб больш падаткаў плацілі тыя, хто оказавае большы негатыўны уплыў на навакольнае асяроддзе.

Таксама значная падатковая нагрузка будзе для карыстальнікаў прыроднымі багаццямі Беларусі. Гэта будзе стымуляваць скарачэнне выкідаў і выкарыстанне другаснай сыравіны. 

Размеркаванне фінансаў будзе выконвацца згодна з сацыяльнымі патрэбамі, падтрымкай уразлівых груп насельніцтва і экалагічных праектаў. Фінансаванне бізнэса будзе улічваць ступень іх экалагічнага сяброўства і інавацыйнасці. 

Сістэма фінансавання развіцця будзе накіравана на максімальна простае фінансаванне праектаў, якія адпавядаюць прынцыпам Зяленай Беларусі.

Для развіцця зяленых кірункаў будуць стварацца мэтавыя фонды і інструменты прыцягнення знешніх фінансаў ад міжнародных інстытутаў.