Green Policy School — адукацыйная праграма Альянса “Зялёная Беларусь”, якая знаёміць удзельнікаў з сучаснымі падыходамі да экалагічнай і кліматычнай палітыкі.
У межах праграмы запланаваныя адкрытыя бесплатныя вэбінары і дыскусіі з экспертамі па чатырох тэмах: энергетычныя кааператывы, кліматычныя палітыкі, справядлівы пераход (Just Transition) і ўстойлівая сельская гаспадарка.
Мэты праекта:
– паглыбіць разуменне сучасных зялёных і кліматычных палітык;
– пазнаёміць удзельнікаў з еўрапейскім досведам і найлепшымі практыкамі;
– стварыць прастору для дыялогу пра экалагічную трансфармацыю Беларусі.
Падчас вэбінараў удзельнікі паглыбляюцца ў тэмы, з якіх потым змогуць абраць упадабаную для больш глыбокага вывучэння з аднадумцамі і спікерам курса.
Заяўкі на удзел разглядаюцца на конкурснай аснове.
Тэмы навучання
МАЙ (АДБЫЛІСЯ)
Энергетычныя каператывы
Мадэль, якая дазваляе супольнасцям сумесна вырабляць, кіраваць і спажываць энергію з аднаўляльных крыніц на аснове прынцыпаў дэмакратычнага ўдзелу і лакальнай устойлівасці.
У цэнтры ўвагі – канцэпцыя энергетычных каператываў і іх роля у сучаснай энергетычнай трансфармацыі, міжнародны досвед развіцця энергетычных супольнасцей у Еўропе, а таксама прававыя і арганізацыйныя мадэлі іх функцыянавання.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
ЧЭРВЕНЬ (ІДЗЕ НАБОР)
Кліматычныя палітыкі
Агляд ключавых тэндэнцый міжнароднага, еўрапейскага і мясцовага кліматычнага парадку дня.
Фокус на асновы кліматычнай палітыкі, механізмы міжнароднага супрацоўніцтва ў кліматычнай сферы, сучасныя абавязальніцтвы і стратэгіі Беларусі, а таксама уплыў глабальных працэсаў на нацыянальнае і мясцовае развіццё.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
ЛІПЕНЬ (у распрацоўцы)
Справядлівы пераход
Just Transition – падыход, які дазваляе сумяшчаць экалагічныя і кліматычныя пераўтварэнні з сацыяльнай справядлівасцю і ўлікам інтарэсаў розных груп грамадства.
Гісторыя і асноўныя прынцыпы канцэпцыі справядлівага пераходу, міжнародныя дакументы і практыкі ў гэтай сферы, выклікі і магчымасці зялёнай трансфармацыі для Беларусі.
ЖНІВЕНЬ (у распрацоўцы)
Устойлівая сельская гаспадарка
Сучасны падыход, які аб’ядноўвае вытворчасць харчавання з захаваннем прыродных рэсурсаў, біяразнастайнасці і доўгатэрміновай жыццяздольнасці сельскіх тэрыторый.
Акцэнт на асноўных прынцыпах ўстойлівай сельскай гаспадаркі, сучасных аграэкалагічных падыходах і міжнародных стандартах у гэтай сферы, зменах ў сістэме вытворчасці харчавання ва ўмовах кліматычных змен і дэградацыі глебаў.
Хочаце атрымліваць інфармацыю аб мерапрыемствах Green Policy School?
Пішыце ў наш бот @GreenBY_feedback_bot