Спікер курса Арцём Быстрык, эксперт у сферы лакальнай энергетыкі і сябра Альянсу «Зялёная Беларусь». Арцём з’яўляецца выпускніком унікальнай праграмы «кааператыўнага MBA» ў Collegium Civitas (Польшча), што дазваляе яму спалучаць тэарэтычныя веды з глыбокім разуменнем практычных бізнес-працэсаў у кааперацыі.

Адукацыйны цыкл з трох стратэгічных блокаў – ад разумення канцэпцыі да канкрэтнага праектавання:

14 траўня. «Што такое энергетычныя кааператывы». Уводзіны ў паняцце, агляд пераваг для грамадства і навакольнага асяроддзя.

Падчас вэбінараў абмяркоўваўся глабальны энергетычны пераход (ВІЭ), канцэпцыя Just Transition, беларускі кантэкст, сэнс энергетычных кааператываў і кейсы Даніі, Германіі, Польшчы.

21 траўня. «Як энергетычныя кааператывы працуюць у Польшчы і ЕС». Разбор паспяховых кейсаў нашых суседзяў і асаблівасці еўрапейскага заканадаўства.

Падчас другога вэбінара адбыліся жывыя размовы з двума практыкамі:
Рафал Крэнц (Польшча, ЭК «Экозаўр») — пра рост ЭК з адзінак у 2022 да 700+ у 2026, асабістую матывацыю, бар’еры і ролю дзяржавы;
Вера Феррэйра (Coopérnico, Партугалія) — пра 12 гадоў вопыту, 6 000+ членаў, €2,4 млн інвестыцый грамадзян, мадэль без мэты прыбытку і асноўныя прынцыпы кааператыўнага руху.

28 траўня. «Як энергетычныя кааператывы могуць выглядаць у Беларусі». Аналіз магчымасцяў адаптацыі мадэлі кааперацыі да беларускіх умоў.

Падчас вэбінара абмяркавалі беларускае заканадаўства у сферы, магчымыя фарматы кааператыва – рэальныя прыклады і 4 мадэлі для беларускага кантэксту.

ВІДЕАЗАПІСЫ З ВЭБІНАРАЎ будуць дасяжныя пазней на YouTube-канале Альянса