Па дадзеных індэкса МУР за 2023 год Беларусь займае 34-е месца са 166 у рэйтынгу, што на 10 пазіцый ніжэй, чым было зафіксавана ў 2021 годзе (24 месца са 165).
Нягледзячы на паслядоўнае выказванне прыхільнасці да дасягненння Мэт устойлівага развіцця з боку афіцыйных улад Беларусі і значны прагрэс, дасягнуты з 2016 года пры падтрымцы міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці, усе намаганні па рэалізацыі МУР і адстойванні прынцыпаў устойлівага развіцця былі азмрочаны значнымі рэпрэсіямі, якія пачаліся ў жніўні 2020 года.
Падпіска на дайджэст
дайджэст навін і магчымасцей, звязаных з мэтамі ўстойлівага развіцця ад беларускай моладзі для беларускіх экспертаў і моладзі
https://forms.sendpulse.com/41c11dcf4e
Дабраахвотныя нацыяльныя агляды
Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года заклікае дзяржавы-члены “праводзіць рэгулярныя і інклюзіўныя агляды прагрэсу на нацыянальным і субнацыянальным узроўнях, якія праводзяцца пад кіраўніцтвам краін і накіроўваюцца імі”. Нацыянальныя агляды служаць асновай для рэгулярных аглядаў Палітычнага форуму высокага ўзроўню (таксама вядомы пад абрэвіятурай HLPF), які збіраецца пад эгідай ЭКАСАС ААН.
На дадзены момант былі апублікаваны два Добраахвотныя нацыянальныя агляды ходу дасягнення Мэт устойлівага развіцця, падрыхтаваныя ў 2017 і 2022 гг. У 2023 годзе стала вядома, што плануецца падрыхтоўка трэцяга агляду ў 2025 года.
Дабраахвотны нацыянальны агляд 2022
Дабраахвотны нацыянальны агляд 2017
Роля грамадзянскай супольнасці ў Беларусі
Да 2020 года ў Беларусі адзначаўся інтарэс з боку дзяржаўных органаў да распрацоўкі Мэт устойлівага развіцця на нацыянальным узроўні. Аднак, нягледзячы на тое, што дзяржаўныя органы час ад часу звярталіся да грамадзянскай супольнасці для атрымання меркаванняў незалежных экспертаў, прадуктыўнае супрацоўніцтва па некаторых тэмах было складаным. У гэты перыяд была створана Партнёрская група ўстойлівага развіцця – пачынаючы з 2021 года да ўдзелу ў гэтай групе запрашаліся толькі прадстаўнікі НДА, афіляваныя і залежныя ад урада.
У 2022 годзе незалежныя беларускія эксперты падрыхтавалі альтэрнатыўную справаздачу аб выкананні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі, якая была прадстаўлена на Палітычным форуме высокага ўзроўню ААН-2022 офісам Святланы Ціханоўскай.
У цяперашні час грамадзянская супольнасць у Беларусі сутыкаецца са значнымі праблемамі з-за дзяржаўных абмежаванняў, вымушанай эміграцыяй многіх прадстаўнікоў НДА, а таксама палітычнага крызісу і праблем бяспекі ўнутры краіны. Нягледзячы на тое, што супольнасць НДА не можа працаваць са сваёй мэтавай аўдыторыяй у Беларусі, прадстаўнікі, якія з’ехалі з краіны, працягваюць сваю працу з Мэтамі ўстойлівага развіцця, што ўключае маніторынг, адвакацыю і адукацыю.