Населеныя пункты будуць зручнымі і бяспечнымі для жыцця. Узровень і якасць жыцця ў гарадах і весках будзе на адным ўзроўні. Гэта значыць што якасць і доступ да адукацыі, медыцыны, культуры, тэхналогіямі і устойлівым працоўным месцам будзе аднолькава высокі ва ўсіх населеных пунктах.

Жыхары населеных пунктаў маюць магчымаць ўплываць на прыняцце галоўных рашэнняў аб развіцці гарадоў і весак. Забеспячэнне свабоды перамяшчэння для маламабільных слаеў насельніцтва будзе забяспечвацца законам.

Гарадскія раёны будуць арганізаваны такім чынам, каб знізіць неабходнасць ездзіць ў другія раёны і стымуляваць экалагічна чысты транспарт. Уплыў кліматычных і антрапагенных рызыкаў будзе мінімізаваны.