Супольнасць экспертаў для экалагічнай будучыні Беларусі
Хто мы?
Альянс «Зялёная Беларусь» — гэта незалежная пляцоўка, якая аб’ядноўвае вядучых беларускіх экспертаў і экспертак у сферы экалогіі, права, энергетыкі і ўстойлівага развіцця. Наша місія — фармаваць навукова абгрунтаваны экалагічны парадак дня для Беларусі і спрыяць захаванню прыроднай спадчыны нашай краіны.
Магчымасці для супрацы
Мы адкрытыя да новых партнёрстваў і прапануем:
- Інфармацыйную супрацу: сумесныя кампаніі, асвятленне важных экалагічных інфападаў, абмен кантэнтам.
- Сумесныя праекты: ад адукацыйных курсаў і вебінараў да глыбокіх даследчых праграм па рэфармаванні дзяржаўнай палітыкі.
- Медыя-падтрымку: экспертныя калонкі, удзел у падкастах, эфірах і аналітычных матэрыялах.
Нашы экспертныя тэмы для каментароў
Вы можаце звяртацца да нас па аператыўныя каментары, аналітыку і прагнозы па наступных кірунках:
- Энергетыка і клімат: пераход на аднаўляльныя крыніцы, энерганезалежнасць, кліматычныя стратэгіі і міжнародныя абавязацельствы.
- Біяразнастайнасць і ААПТ: захаванне рэдкіх відаў, кіраванне запаведнікамі і заказнікамі, праблемы дзікай прыроды.
- Кіраванне адкідамі: цыклічная эканоміка, праблемы пластыку, развіццё сістэм сартавання і перапрацоўкі.
- Гарадское асяроддзе і інфраструктура: рэфармаванне ЖКГ праз прызму экалогіі, устойлівая транспартная палітыка.
- Сельская гаспадарка: арганічнае земляробства, уплыў аграсектара на навакольнае асяроддзе.
- Экалагічнае права: абарона правоў беларусаў на бяспечнае навакольнае асяроддзе, маніторынг парушэнняў экалагічнага заканадаўства.
Чаму варта працаваць з намі?
- Экспертнасць. Сярод нашых удзельнікаў — навукоўцы, юрысты і практыкі з шматгадовым вопытам.
- Незалежнасць. Мы даем аб’ектыўную ацэнку працэсам, грунтуючыся на дадзеных, а не на палітычнай кан’юнктуры.
- Стратэгічны погляд. Мы не проста крытыкуем, а прапануем канкрэтныя рашэнні для рэформаў у Беларусі.
Кантакты для сувязі:
- E-mail: greenvision.by@gmail.com
- Telegram: @GreenBY_feedback_bot
Сацыяльныя сеткі:
Альянс «Зялёная Беларусь» — будучыня пачынаецца з экспертызы!