Развіццё Гомеля: Новы генплан не ўлічыў меркаванні гараджан

Архітэктурна-горадабудаўнічая камісія Гомеля цалкам ухваліла праект генеральнага плана Гомеля, не ўлічваючы меркаванне гараджан, піша Флагшток.

У пратаколе падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта агульнага планавання “Генеральны план г. Гомеля”, апублікаваным на сайце Гомельскага гарвыканкама, адзначаецца, што на этапе грамадскага абмеркавання ў камісію паступіла 42 звароты (34 ад фізічных асоб і восем ад юрыдычных асоб). 

Мясцовыя ўлады паабяцалі адказаць “ва ўстаноўленым парадку” ужо пасля ухвалення праекта генплана. Такім чынам звароты ад грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў працэсе так званага грамадскага абмеркавання, ніяк не паўплывалі на змест праекта генеральнага плана Гомеля.

Нагадаем, што новы варыянт генеральнага плана развіцця горада ўключыў некалькі балючых пытанняў для жыхароў прыватнага сектара Гомеля. Сярод іх — знос сотняў домаўладанняў у Савецкім раёне і ўшчыльняльная забудова ў Цэнтральным раёне.

Крыніца https://greenbelarus.info/articles/23-10-2023/novyy-genplan-gomelya-ne-uchel-mneniya-gomelchan