Праўда, адбудзецца гэта толькі ў 2034 годзе.
“Мы разумеем, што электрацягнікам і дызель-цягнікам, якія курсуюць у мясцовых зносінах, ужо па 40—50 гадоў. Міністэрства транспарту і камунікацый анансуе, што зробіць замену яшчэ савецкіх прыгарадных цягнікоў да 2034 года”, — распавёў СТВ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Хлабукін.
Паводле аб’ядання чыгуначнікаў Беларусі, у планах БЧ прадугледжана спісанне да 2025 года 24 цеплавозаў серыі М62, 23 цеплавозаў серыі 2ТЭ10, 23 дызель-цягнікоў серыі ДР-1, васьмі цеплавозаў серыі ЧМЭ3, і трох электрацягнікоў ЭР9.
Для іх замены набываюцца расійскія электрацягнікі серыі ЭП.