У Гішпаніі стварылі першую ў свеце сонечна-ветравую электрастанцыю

У Гішпаніі энергетычная кампанія Soleolico стварыла першую ў свеце ветравую турбіну з сонечнымі панэлямі, прадукцыйнасць якой на 25% вышэй за іншыя ветравыя турбіны.

Сонечныя панэлі замацаваныя на лопасцях, якія у руху збіраюць ветравую і сонечную энергію для кругласутачнай генерацыі. Яна не робіць шуму і працуе на нізкай хуткасці, што дазваляе птушкам бяспечна адпачываць на версе ветравой турбіны.

Сонечна-ветравая электрастанцыя мае спецыяльнае пакрыццё Pure.Tech, якое здольна паглынаць парніковую газу з паветра, паведамляе Designboom.

У Soleolico сцвярджаюць, што канструкцыя ўніверсальная і кампактная, каб скараціць складаныя працэсы ўсталёўкі і пазбегнуць пашкоджванне грунта. 

Ветравую турбіну распрацоўвалі каля 10 гадоў. Кампанія яшчэ не абвясціла аб масавай вытворчасці, аднак выставіла на агляд першую мадэль. 

Soleolico распрацаваў тры мадэлі такіх ветратурбін:

  • з белай структурай, падобнай на кару дрэва;
  • надрукаваную на 3D-прынтары;
  • апошнюю можна непасрэдна ўбудваць у высакавольтныя лініі электраперадач і электрычныя вежы.

Раней кампанія Flower Turbines BV стварыла невялікія вертыкальныя ветраныя турбіны, падобныя на цюльпаны. Яны вырабляюць мінімальны шум і прыдатныя для гарадскіх умоваў. А французская кампанія New World Wind стварыла ветравую электрастанцыю, якая нагадвае дрэва з лісцем, яна адчувальная да  самых слабых і турбулентных вятроў.

Крыніца https://greenbelarus.info/articles/12-10-2023/v-ispanii-sozdali-pervuyu-v-mire-solnechno-vetrovuyu-elektrostanciyu