Клімат, бізнес, гарады: Green Policy School запрашае на серыю адкрытых вебінараў

Як міжнародная кліматычная палітыка ўплывае на эканоміку, развіццё гарадоў і наша паўсядзённае жыццё? Якія магчымасці і выклікі для Беларусі ствараюць глабальныя экалагічныя працэсы і Еўрапейскі зялёны курс? Чаму кліматычны парадак дня сёння датычыцца не толькі экалогіі, але і бізнесу, кіравання, энергетыкі ды транспарту?

Напярэдадні асноўнага курса Green Policy School запрашае ўсіх ахвотных на серыю з трох уводных вебінараў, прысвечаных ключавым тэндэнцыям міжнароднага, еўрапейскага і лакальнага кліматычнага парадку дня.

👉 Зарэгістравацца на вебінары можна праз форма рэгістрацыі

Пра што мы будзем гаварыць?

Праграма міні-курса складзена так, каб сфармаваць удзельнікаў цэласнае разуменне кліматычнай палітыкі як аднаго з найважнейшых фактараў сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

  • Тэма 1. Асновы кліматычнай палітыкі і глабальныя трэнды. Разабрацца ў механізмах міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы клімату, даведацца пра сучасныя абавязацельствы і стратэгіі Беларусі, а таксама абмеркаваць уплыў глабальных працэсаў на нацыянальнае і мясцовае развіццё.
  • Тэма 2. Еўрапейскі зялёны курс (European Green Deal). Эксперты разгледзяць гэтую маштабную стратэгію трансфармацыі эканомікі і грамадства ЕС, якая ўжо ўплывае далёка за межамі Еўрасаюза. Мы абмяркуем магчымыя наступствы гэтай палітыкі для Беларусі і тое, як адаптавацца да новых умоў.
  • Тэма 3. Роля гарадоў і рэгіёнаў у кліматычных рашэннях. Беларусь застаецца адной з найбольш урбанізаваных краін рэгіёна, таму менавіта гарады здольныя стаць ключавымі пляцоўкамі для ўкаранення кліматычных ініцыятыў, развіцця інавацый і супрацоўніцтва паміж мясцовымі ўладамі, бізнесам і грамадзянскай супольнасцю.

Каму гэта будзе карысна?

Вебінары адкрытыя для ўсіх, хто хоча лепш разумець сучасныя трэнды: ад экаактывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці да прадпрымальнікаў, урбаністаў, спецыялістаў у сферы транспарту, энергетыкі і рэгіянальнага кіравання.

Удзел дапаможа вам пабачыць новыя магчымасці для практычных дзеянняў як на нацыянальным, так і на мясцовым узроўнях.

📅 Удзел бясплатны, але рэгістрацыя абавязковая!

Калі ласка, запоўніце кароткую форму, каб атрымаць спасылкі на трансляцыі.

🔗 Прыняць удзел у вебінарах Green Policy School