«Зялёная Беларусь» — альянс, які аб’ядноўвае арганізацыі, ініцыятывы, экспертныя, акадэмічныя і лакальныя супольнасці, актывістак і актывістаў, якія падзяляюць зялёныя каштоўнасці і бачанне будучай Беларусі як зялёнай краіны. Наша бачанне разглядае амаль усе сферы жыцця грамадства праз зялёную оптыку.
Наша місія — падрыхтоўка зялёнага пераходу для Беларусі.
Гэты шлях дазволіць Беларусі забяспечыць сапраўдную незалежнасць — энергетычную, эканамічную, палітычную — і закласці асновы для дэмакратыі, устойлівага развіцця і росквіту грамадства.
Зяленая Беларусь будзе тым месцам дзе цэняць культурную, этнічную, расавую, сэксуальную, рэлігіозную і духоўную разнастайнасць і спрыяюць развіццю адносін з павагай да ўсіх людзей. Яна магчыма як краіна, адкрытая для новых ідэй і людзей.