Заклікаем медыя, структуры грамадзянскай супольнасці і ўсе зацікаўленыя бакі трансляваць гэтую важную інфармацыю праз свае каналы людзям і адказным структурам.
Па-руску – ніжэй.
У выніку магутных вятроў і ўрагану ў Гомельскім рэгіёне 13–14 ліпеня 2024 года некалькі сутак не было электраэнергіі, вады, мабільнай сувязі, моцна пацярпелі лясныя масівы і сельгасугоддзі. Загінулі дзеці, многія людзі атрымалі траўмы. Эксперты альянсу “Зялёная Беларусь” прааналізвалі праблему і даюць рэкамендацыі, як краіна мусіць падрыхтавацца да наступных стыхійных выклікаў. Для паспяховай адаптацыі ўключыцца павінны як мясцовыя ўлады і лакальныя супольнасці, гэтак і органы дзяржаўнага кіравання.
У больш як ста тысяч чалавек быў парушаны нармальны лад жыцця, былі пастаўленыя пад пагрозу забеспячэнне і гандаль прадуктамі харчавання, парушаная пастаўка вады і работа каналізацыйных сетак, спыненая работа прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку з патэнцыяльна небяспечным для навакольнага асяроддзя тэхналагічным цыклам.
Паводле інфармацыі Беларускай чыгункі, падзенне дрэў на шляхі выклікала затрымку 46 цягнікоў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, спазненне склала ад 6 хвілін да амаль 8 гадзін. Паводле звестак “Белэнерга”, толькі з 6 раніцы 14 ліпеня да 6 раніцы 15 ліпеня на тэрыторыі Беларусі перыядычна парушалася электразабеспячэнне ў 1963 населеных пунктах. У Гомельскай вобласці такіх была большасць — 1138 (у тым ліку гарады Мазыр, Калінкавічы, Нароўля, Ельск, Лельчыцы і Хойнікі, Брагін). Па стане на раніцу 15 ліпеня без электразабеспячэння заставаліся 1294 населеныя пункты (Брэсцкая вобласць — 1, Гомельская — 905, Мінская — 1 і Магілёўская — 387), 284 сельскагаспадарчыя будынкі і 5898 трансфарматарных падстанцый. Для забеспячэння электраэнэргіяй аб’ектаў задзейнічаны электрагенератары.
У медыцынскія ўстановы Мазыра з траўмамі, атрыманымі з-за падзення канструкцый, паступілі 7 чалавек, у рэгіёне загінулі 4 чалавекі, у тым ліку 2 дзіцяці.
Ліквідацыя наступстваў урагану працягваецца да гэтага часу.
ДзяржСМІ адзначаюць, што «Палескі апакаліпсіс узняў шэраг пытанняў», але не канкрэтызуюць якіх. А гэтыя пытанні зразумелыя — абсалютная большасць дзяржструктур была не гатова да такіх катастрафічных з’яў:
– не змаглі скаардынаваць сваю работу,
– не мелі спецыяльнага абсталявання і тэхнікі для аднаўлення электра- і водазабеспячэння,
– не мелі дастаткова матэрыялаў для аднаўлення пашкоджанай інфраструктуры.
Адно з галоўных пытанняў — Чаму жыхары рэгіёну не атрымалі аператыўнай інфармацыі аб верагоднасці ўрагану і неабходнасці хуткіх дзеянняў па мінімізацыі разбурэнняў і пашкоджанняў будынкаў?
Ну думку экспертаў, прычына ў тым, што існуючая сістэма метэапрагнозаў зацэнтралізавана і, атрымліваючы інфармацыю ад рэгіянальных метэастанцый, не можа хутка даць прагноз аб развіцці атмасферных з’яў.
Гэты ўраган немагчыма было прадухіліць! Яго выклікаў моцны перагрэў паверхні зямлі. Ураганы з хуткасцю больш як 30 м/с праяўляліся ў Беларусі і раней, яны з’яўляюцца ў цёплы сезон года: з мая па верасень. У выніку змен клімату выпадкі перагрэву будуць пачашчацца, а значыць, частата і сіла ўраганаў будзе ўзрастаць. Клімат у Беларусі стаў больш капрызным, асабліва ў напрамку руху паветраных мас у летні перыяд часу.
Прадказаць ураган загадзя практычна немагчыма, але заўсёды існуе магчымасць аператыўна, на працягу 15–20 хвілін (праз sms, FM-радыёстанцыі) папярэдзіць насельніцтва таго ці іншага рэгіёна аб небяспечнай атмасфернай з’яве і парадку дзеянняў грамадзян падчас яго.
Дзяржструктуры ў рэгіёнах, якія пацярпелі, аказаліся не гатовыя да аператыўнага вырашэння аварыйных і катастрафічных сітуацый. Спыніліся многія прадпрыемствы, арганізацыі, установы (перш за ўсё, аховы здароўя), якія не мелі дадатковых (альтэрнатыўных) крыніц энергазабеспячэння. Бракавала генератараў, цыстэрнаў для вады, матэрыялаў для ўзнаўлення электрасетак.
Многія гараджане і вяскоўцы актыўна ўключыліся ў ліквідацыю наступстваў урагану, дапамагалі суседзям, старым, адзін аднаму. Але гэтая праява грамадзянскай актыўнасці сутыкнулася з недахопам тэхнікі.
Як вырашыць праблему? Рэкамендацыі па адаптацыі
Гэты ўраган яшчэ раз нагадаў, што неабходна стратэгічнае планаванне дзейнасці галін эканомікі Беларусі з улікам існуючых і перспектыўных кліматычных змен.
Мы не можам змяніць хаду кліматычных падзей. Мы можам толькі спрабаваць адаптавацца і рабіць усё, каб змякчыць наступствы кліматычных змен!
Для змяншэння наступстваў ураганаў і іншых катастрафічных з’яў на ўзроўні рэгіёнаў і адміністрацыйных раёнаў неабходна рэалізаваць комплекс мер, накіраваных на паляпшэнне падрыхтоўкі і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
Мы, Альянс “Зялёная Беларусь”, прапануем
Восем ключавых крокаў, якія зменшаць урон ад стыхійных бедстваў
1. Паляпшэнне сістэмы абвесткі і метэапрагнозаў, кліматычных сэрвісаў:
- Стварэнне і ўкараненне больш сучасных і аператыўных сістэм метэапрагнозаў, якія дазволяць больш дакладна і хутка прадказваць небяспечныя атмасферныя з’явы.
- Распрацоўка эфектыўных механізмаў абвесткі насельніцтва, такіх як SMS-паведамленні, абвесткі праз радыёстанцыі і мабільныя прыкладанні.
2. Павышэнне гатоўнасці інфраструктуры:
- Забеспячэнне наяўнасці альтэрнатыўных крыніц энергазабеспячэння (генератараў) для ключавых аб’ектаў інфраструктуры, такіх як бальніцы, водаканалы і іншыя важныя ўстановы.
- Рэгулярнае абнаўленне і праверка гатоўнасці абсталявання і матэрыялаў для аднаўлення электрасетак і водазабеспячэння.
3. Удасканаленне планаў дзеянняў пры НС:
- Стварэнне і рэгулярнае абнаўленне планаў дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях, звязаных са зменамі клімату, для ўсіх узроўняў улады і арганізацый.
- Улік зменаў клімату як важнага фактару рызыкі пры распрацоўцы нацыянальных і мясцовых планаў рэагавання на надзвычайныя сітуацыі (ЦУР 13).
- Правядзенне рэгулярных трэніровак і вучэнняў для супрацоўнікаў дзяржструктур і насельніцтва па дзеяннях у выпадку неспрыяльных і небяспечных з’яў, звязаных са зменамі клімату (паводак, ураганаў, лясных пажараў і інш.) і іншых надзвычайных здарэнняў.
4. Умацаванне каардынацыі паміж структурамі:
- Забеспячэнне эфектыўнай каардынацыі паміж рознымі дзяржаўнымі структурамі і арганізацыямі ў выпадку надзвычайных здарэнняў, звязаных са зменамі клімату.
- Стварэнне спецыяльных аператыўных штабоў для каардынацыі ліквідацыі наступстваў НС, звязаных са зменамі клімату.
5. Развіццё грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх рухаў:
- Падтрымка і развіццё валанцёрскіх рухаў, якія змогуць аператыўна далучацца да ліквідацыі наступстваў НС, забеспячэнне іх неабходным абсталяваннем.
- Навучанне насельніцтва дзеянням ва ўмовах НС, у тым ліку першую дапамогу, выкарыстанне сродкаў абароны і г.д.
6. Інвестыцыі ва ўстойлівую інфраструктуру:
- Будаўніцтва і мадэрнізацыя гарадской планіровачнай структуры і інфраструктуры з улікам кліматычных змяненняў, напрыклад, правядзенне кліматычнай ацэнкі планіровачных і будаўнічых рашэнняў, выкарыстанне больш устойлівых да ветравых нагрузак канструкцый.
- Будаўніцтва лакальных крыніц энергіі, заснаваных на сонечнай, ветравой, біягазавай тэхналогіях.
- Распрацоўка і ўкараненне тэхналогій для хуткага аднаўлення пашкоджанай інфраструктуры.
7. Павышэнне дасведчанасці і адукацыі:
- Правядзенне адукацыйных праграм для насельніцтва аб паводзінах у выпадку ўраганаў і іншых прыродных катастроф, звязаных са змяненнем клімату.
- Інфармаванне аб метадах мінімізацыі шкоды і падрыхтоўцы да магчымых НС.
8. Стратэгічнае планаванне з улікам кліматычных змен:
- Распрацоўка доўгатэрміновых стратэгічных планаў для розных галін эканомікі, якія ўлічваюць прагназуемыя кліматычныя змены.
- Інтэграцыя кліматычных рызык у планы развіцця гарадоў і сельскіх раёнаў.
Гэтыя меры дапамогуць павысіць гатоўнасць рэгіёнаў і адміністрацыйных раёнаў да ўраганаў і іншых катастрафічных з’яў, знізіць іх наступствы і забяспечыць больш хуткую і эфектыўную ліквідацыю наступстваў НС.
Заявление Альянса «Зеленая Беларусь»
В результате мощного урагана в Гомельском регионе 13–14 июля несколько суток не было электроэнергии, воды, мобильной связи, сильно пострадали лесные массивы и сельхозугодья. Погибли дети, многие люди травмированы. Эксперты альянса “Зелёная Беларусь” проанализировали эту ситуацию и дают рекомендации, как Беларуси подготовиться к последующим стихийным бедствиям. Для адаптации должны включиться как местные власти и локальные сообщества, так и орагны государственного управления.
Проблема
Из-за прошедшего урагана был нарушен привычный уклад жизни более чем ста тысяч человек, была поставлена под угрозу снабжение и торговля продуктами питания, нарушена поставка воды и работа канализационных сетей, остановлена работа промышленных предприятий, в том числе с потенциально опасным для окружающей среды технологическим циклом.
По информации Белорусской железной дороги, падения деревьев на пути стало причиной задержки 46 поездов в Гомельской и Могилевской областях, опоздание составило от 6 минут до почти 8 часов. По данным «Белэнерго», только с 6 утра 14 июля до 6 утра 15 июля на территории Беларуси периодически нарушалось электроснабжение в 1963 населенных пунктах. В Гомельской области таких было большинство – 1138 (в том числе города Мозырь, Калинковичи, Наровля, Ельск, Лельчицы и Хойники, Брагин). По состоянию на утро 15 июля без электроснабжения оставались 1294 населенных пункта (Брестская область – 1, Гомельская – 905, Минская – 1 и Могилевская – 387), 284 сельскохозяйственных здания и 5898 трансформаторных подстанций. Для обеспечения энергоснабжения объектов задействованы электрогенераторы.
В медицинские учреждения Мозыря с травмами, полученными из-за падения конструкций, поступило 7 человек, в регионе погибло 4 человека, в том числе 2 ребенка.
Ликвидация последствий урагана продолжается до сих пор.
ГосСМИ отмечают, что «Полесский апокалипсис поднял ряд вопросов», но не конкретизируют каких. А эти вопросы понятны — абсолютное большинство госструктур было не готово к таким катастрофическим явлениям, не смогли скоординировать свою работу, не имели специального оборудования и техники для восстановления электро- и водоснабжения, не имели достаточно материалов для восстановления поврежденной инфраструктуры.
Один из главных вопросов – почему жители региона не получили оперативной информации о возможности урагана и необходимости быстрых действий по минимизации разрушений и повреждений строений, возможно, из-за того, что существующая система метеопрогнозов зацентрализована и, получая информацию от региональных метеостанций, не может быстро дать прогноз о развитии атмосферных явлений.
Этот ураган невозможно было предотвратить! Его вызвал сильным перегрев поверхности земли. Ураганы со скоростью более 30 м/с проявлялись в Беларуси и ранее, они появляются в теплый сезон года: с мая по сентябрь. В результате изменений климата, случаи перегрева будут учащаться, а значит частота и сила ураганов будет возрастать. Климат в Беларуси стал более капризным, особенно в направлении движения воздушных масс в летний период времени.
Предсказать ураган заранее практически невозможно, но всегда существует возможность оперативно, в течение 15-20 минут (через sms, FM-радиостанции) предупредить население того или иного региона об опасном атмосферном явлении и порядке действий граждан во время него.
Госструктуры в пострадавших регионах оказались не готовы к оперативному решению аварийных и катастрофических ситуаций. Остановились многие предприятия, организации, учреждения (прежде всего здравоохранения), которые не имели дополнительных (альтернативных) источников энергоснабжения. Не хватало генераторов, цистерн для воды, материалов для восстановления электросетей.
Многие горожане и сельчане активно включились в ликвидацию последствий урагана, помогали соседям, старикам, друг другу. Но это проявление гражданской активности столкнулось с нехваткой техники.
Этот ураган еще раз напомнил, что необходимо стратегическое планирование деятельности отраслей экономики Беларуси с учетом существующих и перспективных климатических изменений.
Мы не можем изменить ход климатических событий. Мы можем только пробовать адаптироваться и делать всё, чтобы смягчить последствия климатических изменений!
Для уменьшения последствий ураганов и других катастрофических явлений на уровне регионов и административных районов необходимо реализовать комплекс мер, направленных на улучшение подготовки и реагирования на чрезвычайные ситуации.
Мы, Альянс «Зеленая Беларусь», предлагаем несколько ключевых шагов, которые могут помочь:
1. Улучшение системы оповещения и метеопрогнозов, климатических сервисов:
- Создание и внедрение более современных и оперативных систем метеопрогнозов, которые позволят более точно и быстро предсказывать опасные атмосферные явления.
- Разработка эффективных механизмов оповещения населения, таких как SMS-уведомления, оповещения через радиостанции и мобильные приложения.
2. Повышение готовности инфраструктуры:
- Обеспечение наличия альтернативных источников энергоснабжения (генераторов) для ключевых объектов инфраструктуры, таких как больницы, водоканалы и другие важные учреждения.
- Регулярное обновление и проверка готовности оборудования и материалов для восстановления электросетей и водоснабжения.
3. Совершенствование планов действий при ЧС:
- Создание и регулярное обновление планов действий при чрезвычайных ситуациях, связанных с изменениями климата для всех уровней власти и организаций.
- Учет изменений климата как важного фактора риска при разработке национальных и местных планов реагирования на чрезвычайные ситуации (ЦУР 13).
- Проведение регулярных тренировок и учений для сотрудников госструктур и населения по действиям в случае неблагоприятных и опасных явлений, связаных с изменениями климата (наводнений, ураганов, лесных пожаров и др.) и других ЧС.
4. Укрепление координации между структурами:
- Обеспечение эффективной координации между различными государственными структурами и организациями в случае ЧС, связанными с изменениями климата.
- Создание специальных оперативных штабов для координации ликвидации последствий ЧС, связанных с изменениями климата .
5. Развитие общественных организаций и волонтерских движений:
- Поддержка и развитие волонтерских движений, которые смогут оперативно подключаться к ликвидации последствий ЧС.
- Обучение населения действиям в условиях ЧС, включая первую помощь, использование средств защиты и т.д.
6. Инвестиции в устойчивую инфраструктуру:
- Строительство и модернизация городской планировочной структуры и инфраструктуры с учетом климатических изменений, например, проведение климатической оценки планировочных и строительных решений, использование более устойчивых к ветровым нагрузкам конструкций.
- Строительство локальных источников энергии, основанных на солнечной, ветровой, биогазовой технологиях.
- Разработка и внедрение технологий для быстрого восстановления поврежденной инфраструктуры.
7. Повышение осведомленности и образования:
- Проведение образовательных программ для населения о поведении в случае ураганов и других природных катастроф, связанных с изменением климата.
- Информирование о методах минимизации ущерба и подготовке к возможным ЧС.
8. Стратегическое планирование с учетом климатических изменений:
- Разработка долгосрочных стратегических планов для различных отраслей экономики, учитывающих прогнозируемые климатические изменения.
- Интеграция климатических рисков в планы развития городов и сельских районов.
Эти меры помогут повысить готовность регионов и административных районов к ураганам и другим катастрофическим явлениям, снизить их последствия и обеспечить более быструю и эффективную ликвидацию последствий ЧС.