У Гішпаніі энергетычная кампанія Soleolico стварыла першую ў свеце ветравую турбіну з сонечнымі панэлямі, прадукцыйнасць якой на 25% вышэй за іншыя ветравыя турбіны.
Сонечныя панэлі замацаваныя на лопасцях, якія у руху збіраюць ветравую і сонечную энергію для кругласутачнай генерацыі. Яна не робіць шуму і працуе на нізкай хуткасці, што дазваляе птушкам бяспечна адпачываць на версе ветравой турбіны.
Сонечна-ветравая электрастанцыя мае спецыяльнае пакрыццё Pure.Tech, якое здольна паглынаць парніковую газу з паветра, паведамляе Designboom.
У Soleolico сцвярджаюць, што канструкцыя ўніверсальная і кампактная, каб скараціць складаныя працэсы ўсталёўкі і пазбегнуць пашкоджванне грунта.
Ветравую турбіну распрацоўвалі каля 10 гадоў. Кампанія яшчэ не абвясціла аб масавай вытворчасці, аднак выставіла на агляд першую мадэль.
Soleolico распрацаваў тры мадэлі такіх ветратурбін:
- з белай структурай, падобнай на кару дрэва;
- надрукаваную на 3D-прынтары;
- апошнюю можна непасрэдна ўбудваць у высакавольтныя лініі электраперадач і электрычныя вежы.
Раней кампанія Flower Turbines BV стварыла невялікія вертыкальныя ветраныя турбіны, падобныя на цюльпаны. Яны вырабляюць мінімальны шум і прыдатныя для гарадскіх умоваў. А французская кампанія New World Wind стварыла ветравую электрастанцыю, якая нагадвае дрэва з лісцем, яна адчувальная да самых слабых і турбулентных вятроў.