Альянс запускае тыднёвую рассылку “Сейбіт”

Дайджэст будзе карысны беларускім навукоўцам, якія жывуць і працуюць як у краіне, так і за яе межамі.

Што такое дайджэст «Сейбіт»?

Дайджэст «Сейбіт» — гэта штотыднёвы агляд актуальных навін і падзей для беларускай навуковай супольнасці. Мы збіраем інфармацыю з надзейных крыніц, групуем яе па тэмах і хэштэгах, а затым дасылаем вам у зручным фармаце.

Наша мэта дапамагчы навукоўцам і даследчыкам быць у курсе апошніх падзей, магчымасцей і мерапрыемстваў, не марнуючы час на самастойны пошук.

Як атрымліваць дайджэст?

Каб пачаць атрымліваць «Сейбіт», падпішыцеся праз спецыяльную Google-форму

Ваш электронны адрас будзе выкарыстаны толькі для рассылкі дайджэста.

Дайджэст будзе прыходзіць да вас па панядзелках (калі не, зазірніце ў тэчку “Спам”)

Важна! У мэтах бяспекі, калі ласка, выкарыстоўвайце адрас, які не дазволіць вас ідэнтыфікаваць. Хоць мы робім усё магчымае для абароны вашых звестак, 100% бяспекі не існуе.

Хочаце падзяліцца навінамі?

Вы можаце стаць пастаўшчыком інфармацыі і дасылаць свае навіны для ўключэння ў дайджэст. Для гэтага запоўніце асобную форму.

Як адправіць сваю навіну?

Каб ваша навіна ці падзея трапіла ў дайджэст, адпраўце ліст на belscicommunity@gmail.com.

У лісце пазначце:

  • Назва ліста — гэта будзе загаловак вашай навіны.
  • Тэкст ліста — кароткае апісанне падзеі.
  • Хэштэг — дадайце адпаведны хэштэг (напрыклад: канферэнцыя, прэзентацыя, конкурс, стыпендыя, мабільнасць).
  • Спасылка – дадайце спасылку на старонку з больш поўным опісам навіны.

Важна: інфармацыя прыведзеная пасля спасылкі не пападзе ў дайджэст (гэта зроблена для абароны ад публікацыі аўтаматычных подпісаў да лістоў)

Калі вы зарэгістраваны як пастаўшчык, ваш ліст будзе аўтаматычна апрацаваны, а абвестка будзе дададзена ў адпаведны раздзел «Сейбіта».

Як адпісацца?

Калі вы больш не хочаце атрымліваць дайджэст, проста адкажыце на любы з нашых лістоў словам «Стоп». Сістэма аўтаматычна выдаліць ваш адрас са спісу рассылкі.