Пра нас

«Зялёная Беларусь» — альянс, які аб’ядноўвае арганізацыі, ініцыятывы, экспертныя, акадэмічныя і лакальныя супольнасці, актывістак і актывістаў, якія падзяляюць зялёныя каштоўнасці і бачанне будучай Беларусі як зялёнай.

Наша бачанне разглядае практычна ўсе сферы жыцця грамадства праз зялёную оптыку.

Наша місія падрыхтоўка зялёнага пераходу для Беларусі.

Гэты шлях дазволіць Беларусі забяспечыць сапраўдную незалежнасць — энергетычную, эканамічную, палітычную — і закласці асновы для дэмакратыі, устойлівага развіцця і росквіту грамадства.

Мы ўпэўненыя, што «зялёная» трансфармацыя — гэта не абмежаванне, а магчымасць для развіцця, эканамічнага дабрабыту, сацыяльнай справядлівасці і экалагічнай устойлівасці Беларусі.

Мы распрацоўваем і прасоўваем ідэі ўстойлівага развіцця, каб экалогія, эканоміка і дэмакратыя ішлі рука аб руку. Наша мэта — быць ключавым голасам у дыскусіях і натхняць людзей на перамены.

Наша гісторыя

Альянс «Зялёная Беларусь» быў створаны ў 2023 годзе ў пошуку новых форм для захавання і развіцця беларускага зялёнага руху. Мы захоўваем досвед і экспертызу, напрацаваныя на працягу дзесяцігоддзяў, і стараемся накіраваць іх на вырашэнне актуальных задач.

Мы лічым сябе часткай еўрапейскай зялёнай сям’і і глабальнага зялёнага руху. Мы падзяляем прынцыпы Глабальнай хартыі зялёных і Хартыі Зямлі, прынцып «думай глабальна, дзейнічай лакальна і глабальна адначасова». Мы імкнёмся да супрацоўніцтва на рэгіянальным і міжнародным узроўні.

Што такое, зялёны пераход для Беларусі

Сінхранізацыя з Еўрапейскім Зялёным курсам (Беларускі зялёны курс).

Выкарыстанне прынцыпаў справядлівага пераходу (Just transition) пры планаванні рэформ трансфармацыйнага перыяду для Беларусі.

Зялёная трансфармацыя эканомікі — імкненне да максімальнай рэсурса- і энергаэфектыўнасці, цыркулярнай эканомікі, кліматычнай нейтральнасці гарадоў і вытворчасцей, выкарыстання «зялёных тэхналогій».