Спікер курса — Марыя Фалалеева, экспертка са шматгадовым досвед працы ў сферы ўстойлівага развіцця, кліматычнай палітыкі і міжнароднага супрацоўніцтва.

Серыя з трох вэбінараў накіравана на фарміраванне ў ўдзельнікаў цэласнага разумення кліматычнай палітыкі як аднаго з найважнейшых фактараў сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця і дапамогу ў бачанні магчымасцей для практычных дзеянняў на нацыянальным і мясцовым узроўнях.

25 чэрвеня вэбінар Кліматычная палітыка простымі словамі: ад глабальных пагадненняў да нацыянальных стратэгій

Вэбінар прысвечаны ключавым тэндэнцыям міжнароднага, еўрапейскага і лакальнага кліматычнага парадку дня. Удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі кліматычнай палітыкі, разбяруцца ў механізмах міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы клімату, даведаюцца пра сучасныя абавязацельствы і стратэгіі Беларусі, а таксама абмяркуюць уплыў глабальных працэсаў на нацыянальнае і мясцовае развіццё.

2 ліпеня вэбінарЗялёны курс ЕС: новыя правілы гульні для эканомікі і развіцця

Падчас другога вэбінара асобая ўвага будзе нададзена Еўрапейскаму зялёнаму курсу (European Green Deal) — маштабнай стратэгіі трансфармацыі эканомікі і грамадства Еўрапейскага Саюза, якая ўжо аказвае ўплыў далёка за межамі ЕС. Эксперты разгледзяць магчымыя наступствы гэтай палітыкі для Беларусі і абмяркуюць, як выкарыстоўваць новыя магчымасці і адаптавацца да новых умоў.

9 ліпеня вэбінарГарады будучыні: як кліматычныя рашэнні змяняюць жыццё на месцах“.

Вэбінар прысвечаны ролі гарадоў і рэгіёнаў у рэалізацыі кліматычных рашэнняў. Беларусь застаецца адной з найбольш урбанізаваных краін рэгіёна, таму менавіта гарады могуць стаць ключавымі пляцоўкамі для ўкаранення кліматычных ініцыятыў, развіцця інавацый і супрацоўніцтва паміж мясцовымі ўладамі, бізнесам і грамадзянскай супольнасцю.