Медыякіт альянсу «Зялёная Беларусь»

Супольнасць экспертаў для экалагічнай будучыні Беларусі

Хто мы?

Альянс «Зялёная Беларусь» — гэта незалежная пляцоўка, якая аб’ядноўвае вядучых беларускіх экспертаў і экспертак у сферы экалогіі, права, энергетыкі і ўстойлівага развіцця. Наша місія — фармаваць навукова абгрунтаваны экалагічны парадак дня для Беларусі і спрыяць захаванню прыроднай спадчыны нашай краіны.

Магчымасці для супрацы

Мы адкрытыя да новых партнёрстваў і прапануем:

  • Інфармацыйную супрацу: сумесныя кампаніі, асвятленне важных экалагічных інфападаў, абмен кантэнтам.
  • Сумесныя праекты: ад адукацыйных курсаў і вебінараў да глыбокіх даследчых праграм па рэфармаванні дзяржаўнай палітыкі.
  • Медыя-падтрымку: экспертныя калонкі, удзел у падкастах, эфірах і аналітычных матэрыялах.

Нашы экспертныя тэмы для каментароў

Вы можаце звяртацца да нас па аператыўныя каментары, аналітыку і прагнозы па наступных кірунках:

  1. Энергетыка і клімат: пераход на аднаўляльныя крыніцы, энерганезалежнасць, кліматычныя стратэгіі і міжнародныя абавязацельствы.
  2. Біяразнастайнасць і ААПТ: захаванне рэдкіх відаў, кіраванне запаведнікамі і заказнікамі, праблемы дзікай прыроды.
  3. Кіраванне адкідамі: цыклічная эканоміка, праблемы пластыку, развіццё сістэм сартавання і перапрацоўкі.
  4. Гарадское асяроддзе і інфраструктура: рэфармаванне ЖКГ праз прызму экалогіі, устойлівая транспартная палітыка.
  5. Сельская гаспадарка: арганічнае земляробства, уплыў аграсектара на навакольнае асяроддзе.
  6. Экалагічнае права: абарона правоў беларусаў на бяспечнае навакольнае асяроддзе, маніторынг парушэнняў экалагічнага заканадаўства.

Чаму варта працаваць з намі?

  • Экспертнасць. Сярод нашых удзельнікаў — навукоўцы, юрысты і практыкі з шматгадовым вопытам.
  • Незалежнасць. Мы даем аб’ектыўную ацэнку працэсам, грунтуючыся на дадзеных, а не на палітычнай кан’юнктуры.
  • Стратэгічны погляд. Мы не проста крытыкуем, а прапануем канкрэтныя рашэнні для рэформаў у Беларусі.

Кантакты для сувязі:

  • E-mail: greenvision.by@gmail.com
  • Telegram: @GreenBY_feedback_bot

Сацыяльныя сеткі:

Альянс «Зялёная Беларусь» — будучыня пачынаецца з экспертызы!