Лічбавізацыя тэхналагічных працэсаў ў розных сферах эканомікі забяспечыць падвышэнне якасці кіравання і эфектыўнасці працы арганзацый, паляпшэнне ўмоў працы для працоўных, а таксама скараціць выкіды забруджванняў як за кошт больш дакладнага ўліку, так і за кошт падвышэння эфектыўнасці працы прадпрыемства.
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг (стварэнне лічбавага ўрада) дазволіць грамадзянам атрымліваць дзяржаўныя паслугі без наведвання адпаведных устаўноў, што значна палепшыць якасць і хуткасць аказання гэтых паслуг.
Усім гарантуецца права на хуткі Інтэрнэт.
Лічбавізацыя таксама дазволіць больш проста ўлічваць меркаванне грамадзян па розных пытаннях, а сістэмы падтрымкі і стымулявання можна будзе рабіць больш кропкавымі і мэтавымі, што павысіць іх эфектыўнасць.
Дзяржаўныя ўстановы будуць прадстаўляць інфармацыю ў свабодных фарматах ў Інтэрнэце. Пры гэтым будзе забяспечвацца поўны кантроль карыстальнікаў за выкарыстаннем іх асабістых дадзеных.