Сельская гаспадарка будучыні вырабляе бяспечную, здаровую, даступную, якасную ежу і клапоціцца аб здароўі чалавека і стане навакольнага асяроддзя. Выкарыстоўваюцца метады сяброўскія прыродзе, якія забяспечваюць доўгачасовую падтрымку ўрадлівасці глебаў, устойлівае водазабеспячэнне і добрыя умовы працы ў сельскай гаспадарцы.
Асаблівую ўвагу надаюць дабрабыту сельскагаспадарчых жывёл і зніжэнню іх эксплуатацыі.
Стварэнне эфектыўных устойлівых аграэкасістэм дасць магчымасць выкарыстоўваць прыродныя механізмы падтрымання здароўя сельскагаспадарчых раслін і жывёл, што дасць магчымасць істотна знізіць выкарыстанне пестыцыдаў, сінтэтычных угнаенняў, антыбіётыкаў і іншых небяспечных рэчываў або адмовіцца ад іх поўнасцю.
Харчовую бяспеку забяспечваюць як малыя сямейныя фермы, якія павінны стаць больш эфектыўнымі, так і сярэднія ці буйныя вытворцы, якія будуць больш экалагічна адказнымі і ўстойлівымі.
Устойлівасць дасягаецца таксама за кошт дыверсіфікацыі вытворчасці прадуктаў харчавання, у тым ліку развіцця гарадскога фермерства, фермерства выходнага дня і падтрымкі сельскагаспадарчых вытворцаў мясцовымі гарадскімі і сельскімі супольнасцямі. Прамыя ланцужкі вытворца-спажывец забяспечваюць падвышэнне даходаў фермераў і забеспячэнне спажыўцоў якаснай ежай па прымальных цэнах.