I have a Green | Марым Беларусь
158 subscribers
1.04K photos
14 videos
69 links
Канал аб тым, якой будзе нашая Беларусь будучыні. Тут абмяркоўваюць экалагічныя трэнды, тэхналагічныя навінкі, сацыяльные інавацыі. А таксама дзеляцца сваімі марамі.
Download Telegram
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства

🎄🎁 Мяркуем, што час ужо пачынаць марыць пра Новы год! Таму крыху пакрэатывілі на тэму падарункаў будучыні. Што гэта можа быть?

Глядзіце карткі, там ёсць і зусім неверагоднае😱
2👍2😁1
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства

🎄🤩 Вось вам некалькі крэатыўных экалагічных ідэй для навагодняга часу🔼
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3🔥1
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства

🎅🦌 Калі абаронцы жывёл выступяць супраць выкарыстання аленяў для запрэжкі саней Санты, магчыма, ён мог бы карыстацца больш экалагічнымі і бяспечнымі альтэрнатывамі.

Вось некалькі ідэй ➡️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁3👍1
👋 Прывітанне, нашыя дарагія падпісчыкі і падпісчыцы, нашыя калегі і нашыя сябры.

Гэта было неверагоднае падарожжа ў будучыню нашай Беларусі. Падарожжа, у якое мы з вамі адправіліся ў студзені сыходзячага года.

За гэты час мы апублікавалі тут сотні пастоў-мараў пра тое, якой мы хочам бачыць будучыню нашай краіны. Пра жывёльны і раслінны свет, пра палі і лясы, гарады і вёскі, пра тое, якой кліматычна нейтральнай будзе нашая прамысловасць, пра нашую зялёную энергетыку, пра ўстойлівае развіццё нашай культуры, мастацтва, адукацыі.


💭Тут мы марылі разам з вамі аб агульным і прыватным. Аб тым, якімі будзем самі і якімі хочам бачыць нашых дзяцей і ўнукаў. Мы прыводзілі прыклады і шукалі класныя практыкі, а калі не знаходзілі, заклікалі штучны інтэлект даць нам парады.
Мы спрабавалі візуалізаваць самыя цікавыя мары. І заклікалі вас прымаць удзел у нашых апытанках. Вы шчодра дзяліліся з намі сваімі думкамі, сваім меркаваннем і сваімі ўяўленнямі пра тое, як мы абавязкова зменім нашую краіну.


Тым не менш, сёння мы ставім аднаўленне гэтага канала на паўзу і сыходзім у творчы адпачынак. І гэта можа падацца сумнай навіной, але…

👩‍👩‍👧‍👧 Але мы такія беларускія летуценнікі, што проста так ужо не спынемся. Тым больш, што альянс «Зялёная Беларусь» толькі пачынае сваю актыўную грамадскую і экспертную дзейнасць. А мы, як вы маглі ўжо здагадацца, – частка гэтага новага экалагічнага руху.

Таму запрашаем вас чытаць наш сайт.

І, галоўнае, падпісвацца на нашыя сацыяльныя сеткі.

У Instagram мы часткова ўжо пачалі пераносіць самы цікавы кантэнт з гэтага ТГ-канала.

А ў TikTok маем для вас зусім іншы фармат, зроблены ў суаўтарстве са штучным інтэлектам.

Далучайцеся да нас і працягвайце марыць. Бо ад мары да рэальнасці – адзін маленечкі крок. І мы абавязкова зробім яго. Таму што бачым, куды хочам ісці.

З любоўю і павагай да кожнага і кожнай з вас,
Таня, Яніна, Ганна, Аліна, Дар’я, Яўген і яшчэ шмат іншых экалагічных журналістаў, актывістаў, экспертаў і вядомых і ня вельмі беларускіх летуценнікаў.
8👍1