Разам з тым, ў Зяленай Беларусі любое месца будзе зручнае для пражывання. Гэта значыць, што ў сельскай мясцовасці будуць створаны ўсе умовы для мабільнага актыўнага жыцця, забеспячэння высокіх сацыяльных стандартаў медыцыны, адукацыі, доступу да культуры, высокапрыбытковай і высокакваліфікаванай працы.
Тэрыторыя па-за межамі населеных пунктаў будзе выкарыстоўвацца найлепшым з пункту гледжання экалогіі, чынам. Асабліва ахоўваемыя тэрыторыі займаюць значную частку тэрыторі краіны і ахопліваюць ўсе ўнікальныя экасістэмы, што забяспечвае захаванне біяразнастайнасці. Пры гэтым яны даступныя для адпачынку і экалагічнага турызму, што дазваляе станавіцца такім тэрыторыям месцамі эканамічнага і культурнага развіцця. Выкарыстанне тэрыторый для вядзення гаспадарчай дзейнасці скіравана на ўстойлівасць і мінімізацыю ўплыву на натуральныя працэсы. Вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчых прадуктаў асноўваецца на працэсах, выключаючых забруджванне прадуктаў харчавання і негатыўны ўплыў на здароўе.