Зяленая Беларусь будзе тым месцам дзе цэняць культурную, этнічную, расавую, сэксуальную, рэлігіозную і духоўную разнастайнасць і спрыяюць развіццю адносін з павагай да ўсіх людзей. Яна магчыма як краіна, адкрытая для новых ідэй і людзей, якія дапаўняюць нашу культуру, грамадства і эканоміку. Групы людзей, якія традыцыйна былі выключана з працэсса прыняцця рашэнняў будуць падтрыманы.
Так як гарады становяцца цэнтрамі развіцця розных сфер жыцця людзей, то у будучым будзе павялічвацца то іх роля, насельніцтва і уплыў на навакольнае асяроддзе. Гарады Зяленай Беларусі будуць спажываць ресурсы, вытворчасць якіх не стварае шкодных выкідаў. Акрамя таго, гарады будуць забяспечвацца ўласнымі магчымасцямі наколькі гэта магчыма.
Прамысловыя раёны не будуць мець горшыя ўмовы жыцця, чым офісная ці спальная часткі гарадоў. Грамадскі транспарт стане экалагічным, танным і зручным для карыстання, а таму стане асноўным сродкам перамяшчэння па горадзе, што дазволіць выкарыстоўваць значныя плошчы парковак і дарог можна будзе выкарыстоўваць для азелянення і стварэння зон рэкрэацыі.